315

«Ведомості», «Коммерсант» і РБК упершыню ў гісторыі выйшлі з аднолькавай першай паласой. На ёй — журналіст Іван Галуноў

10.06.2019 Крыніца: "Наша Ніва"

Газеты «Ведамасці», «Коммерсант» і РБК у панядзелак упершыню ў гісторыі выйшлі з аднолькавай першай паласой. Яна прысвечана пераследу карэспандэнта «Мядузы» Івана Галунова.

Іван Галуноў, аўтар некалькіх расследаванняў аб карупцыі, быў затрыманы ў чацвер. Яго абвінавацілі ў замаху на збыт буйной партыі наркотыкаў. Іван сцвярджаў, што наркотыкі яму падкінулі. Гэты крымінальны артыкул прадугледжвае ад 10 да 20 гадоў зняволення.

У суботу суд адмовіўся змяшчаць Галунова ў СІЗА, адправіўшы пад хатні арышт. Арышт Івана выклікаў вялікую хвалю салідарнасці сярод журналістаў, вядомых і простых людзей.