435

Вечарына памяці Змітра Саўкі — 14 мая

10.05.2019 Крыніца: "Наша Ніва"

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» запрашае 14 мая (аўторак) у Літаратурны музей Максіма Багдановіча, дзе адбудзецца вечарына памяці вядомага беларускага мовазнаўцы Змітра Саўкі, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2016 годзе.

Падчас вечарыны сябры, калегі, сваякі падзеляцца згадкамі і ўспамінамі пра жыццёвы шлях і творчую спадчыну Змітра Саўкі. Таксама будзе прэзентаваная ягоная кніга «Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы», якая пабачыла свет у красавіку гэтага года ў «Бібліятэцы Бацькаўшчыны».

«Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы» — гэта не проста выкшталцоны летапіс паўстагадовай (на час напісання кнігі) гісторыі «Беларуска-Амерыканскага Задзіночання» — найбуйнейшай і найстарэйшай арганізацыі беларусаў у ЗША, створанай у 1949 годзе.

Дзе: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

(г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7А)

Калі: 14 мая

Час: 18.00

-mj72t.jpg