512 15

«Вечаровы анлайн» з Паўлюком Быкоўскім ВІДЭА

13.07.2017

Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў ладзіў вечаровую анлайн-размову з беларускім журналістам і медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім.

 

Як змяняецца медыяспажыванне ў сучасным свеце?
Ці ёсць вольныя нішы на беларускім рынку медыя?
Якія магчымасці для манетызацыі ёсць для СМІ ў нашых рэаліях?

Пра гэта і іншае ў размове з Паўлюком Быкоўскім. Вёў гутарку Барыс Гарэцкі.

Каментары

Прывітанне, спадар Паўлюк!

Якімі будуць СМІ праз 5 гадоў?

Франак Вячорка кажа, што традыцыйныя сайты памруць і уся інфармацыя сыйдзе ў сацсеці, нашы з Вамі калегі кажуць адваротнае. Што думаеце?

Беларускі медыярынак адстае ад сусветнага? Наколькі?

Прывітаннечка. Я лічыце, якія перспектывы развіцця ў беларускага медыярынка? Нішавыя рэсурсы ці агульныя?

Вітаю. Ходзяць чуткі, што Naviny.by, "Салідарнасць" і "Наша Ніва" збіраюцца закрыць частку матэрыялаў на PayWall. Што пра гэта чулі і што думаеце?

Беларуская мова: гэта тормаз для выдання ў беларусі ці наадварот плюс?

Прывітаннечка!
1. Папяровыя выданні ў свеце памруць? Калі? А ў Беларусі?
2. За якім фарматам будучыня для прынта: штотыднёвік, штодзённік, штомесяцовік?
3. Дзяржаўныя раёнкі памруць? Калі?

Якія перспектывы у тэлебачання наогул? Яго не выцесціць інтэрнэт?

Грамадска-палітычны глянец: будучыня ёсць ці гэта цяпер нікому не патрэбна?

Якія незянятыя нішы на беларускім рынку Вы бачыце?

"Беларусы і рынак". Што засталося ў сухім астатку?

Некаторыя інтэрнэтчыкі кажуць, што відэа выцесніць увесь іншы тып канктэнту. што думаеце?

Ваш прыклад паказвае, што можна стаць вельмі пасряховым журналістам і без журфака. Калі б Вам было зараз 17 гадоў, куды б пайшлі вучыцца?

Паўлюк, як ацэньваеце вагу Спутнік.бай у беларускай медыяпрасторы? На вашу думку, ці можа Спутнік з такой аўдыторыяй паўплываць на грамадска-палітычную сітуацыю? Дзякуй

Прывітанне! Што думаеце пра канкрэс рускай прэсы? Гэта іміджава для Беларусі - з'явіцца пазітыўна у рускамоўных СМІ альбо ёсць небяспека, што рускія "калегі" навучаць нашых журналістаў сваім прыёмчыкам і прынясуць адпаведнае стаўленне да інфармцыі?