438

Вечарам 11 жніўня ў Слоніме на вуліцы міліцыянеры забралі карэспандэнта "ГС" Яўгена Валадашчука

12.08.2020 Крыніца: Мікола Канановіч для BAJ.BY

Ноч ён правіў у ізалятары.

Склалі пратакол за знаходжанне на цэнтральнай гарадской плошчы вечарам 9 жніўня. Сёння, быццам, павінен адбыцца суд. Раніцай у міліцыю паехала Ганна Валадашчук. Пакуль больш навінаў ад яе няма няма.

Учора судзілі ў Слоніме назіральніка на выбарах і грамадскага актывіста Алеся Масюка. Карэспандэнта "ГС" Ганну Валадашчук і жонку Масюка на суд не пусцілі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!