802

Вэбінар “Як вярнуць фокус СМІ да ўразлівых груп” (прайшоў)

25.11.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

На фоне COVID-19 і палітычнага крызіса ў СМІ зменшылася ўвага да ўразлівых груп насельніцтва. З сузанавальнікам праваабарончай ініцыятывы "Журналісты за талерантнасць" Алегам Ражковым і дырэктарам Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргеем Драздоўскім абмяркуем, як змянілася ўвага да сацыяльных тэмаў. Як пісаць пра ўразлівыя групы, каб гэтыя публікацыі не губляліся на фоне гучных падзей і прыносілі карысць.

Далучайцеся да нас і раскажыце, якія цяпер прыярытэты ў вашых рэдакцыях.

Вэбінар пройдзе ў анлайн-фармаце на платформе Zoom.

Калі: 2 снежня а 18.00

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку ў дзень вэбінара.

Рэгістрацыя па СПАСЫЛЦЫ.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!