НЕ - ВАЙНЕ!
977

Вебінар «Праверка СМІ адлегласцю: як эміграваць, але не згубіць сваю аўдыторыю» (да 9 лютага)

02.02.2022 Крыніца: Даслана арганізатарамі

За 2020-2021 год у эміграцыі апынуліся амаль усе незалежныя беларускія медыі. Але яны працягваюць паспяхова працаваць: здабываць эксклюзівы, праводзіць расследаванні. І ў больш шырокім сэнсе — дакладна адлюстроўваць сітуацыю ў краіне, доступ у якую ім забаронены.

Як гэта атрымліваецца і якія тут ёсць варыянты? Пагаворым пра гэта 10 лютага 2022 года з галоўным рэдактарам «Еўрарадыё» Паўлам Свярдловым падчас вебінара «Праверка СМІ адлегласцю: як эміграваць, але не згубіць сваю аўдыторыю».

Абмяркуем:

 Як працаваць з аўдыторыяй і захоўваць кантакт з ёй, калі рэдакцыя знаходзіцца за мяжой;
 Як здалёк здабываць эксклюзіўную інфармацыю пра Беларусь;
 Як у такіх умовах прытрымлівацца прафесійных стандартаў;
 І зрэшты, якія перавагі дае медыя рэлакацыя.

Вебінар адбудзецца на платформе ZOOM у чацвер 10 лютага з 18.30 да 20.30 па Мінску. Рэгістрацыя да 8 лютага, 23.59.

Для удзелу ў вебінары заполніце, калі ласка, невялікую форму

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку за дзень, а таксама за гадзіну да пачатку вебінара.

Вебінар праводзіць Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!