Каляндар

Вэбінар “Пішыце тэлеграмы! Досвед Еўрарадыё па працы з рэвалюцыйным месенджарам”

09.10.2020 251
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
22.10.2020 18:30 Пішыце тэлеграмы! Досвед Еўрарадыё па працы з месенджарам

Тэлеграм у Беларусі ўзлятаў двойчы. Першы раз — паўтара года таму, калі сталі відавочнымі яго сіла і магчымасці.

Другі — два месяцы таму, калі сталі відавочнымі слабасці ўсіх астатніх інфармацыйных каналаў.

З Паўлам Свярдловым, галоўным рэдактарам Еўрарадыё мы пагаворым пра базавыя прынцыпы вядзення тэлеграм-канала, пра асаблівасці гэтай “новай медыі" ў параўнанні з іншымі, пра вотэрмаркі і памеры файлаў, стыль і свядомае спажыванне інфармацыі.

А таксама пра тое, што адбывалася з беларускім тэлеграмам увесь 2020 год — і што адбылося пасля выбараў, на колькі чатаў трэба падпісацца, каб напаўняць свой канал эксклюзівам, ці шмат кантэнту прыносяць чытачы і як гэты кантэнт правяраць.

Вэбінар ладзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў у межах курса «Інструментальная шасцідзёнка».

Пра вядучага

Павел Свярдлоў — беларускі журналіст, галоўны рэдактар Еўрарадыё. Цяпер піша мала, затое шмат сочыць за развіццём сацсетак. Апошнім часам Youtube-канал Еўрарадыё вырас у 4 разы, а тг-канал — у 8 разоў.

Калі: У сувязі з хваробай лектара мы вымушаныя перанесці вэбінар на чацвер, 22 кастрычніка, 18:30— 20:30 на платформе ZOOM.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Усім, хто зарэгістраваўся загадзя, у дзень вэбінара мы яшчэ раз дашлем спасылку для ўвахода.