1390

Вэбінар па працы з Twitter для журналістаў

10.11.2015 Крыніца: by.odb-office.eu

Журналісты з усяго свету могуць прыняць удзел у бясплатным вэбінары анлайн-пляцоўкі "ICFJ Anywhere" Міжнароднага цэнтра для журналістаў.

Вэбінар ладзіцца 18 лістапада 2015 года пры падтрымцы Фундацыі "Dow Jones". Занятак будзе праходзіць на працягу адной гадзіны.

Вядоўца вэбінару - Крыс Роўпэр, стыпендыят "ICFJ Knight International Journalism", - распавядзе пра магчымасці выкарыстання Twitter у журналістыцы, уключаючы ўплыў на рэдакцыйную палітыку і бізнэс-пытанні медыяарганізацый.

Удзельнікі вэбнару пазнаёмяцца з паспяховымі прыкладамі выкарыстання Twitter і звярнуць увагу на патэнцыйныя небяспекі працы з гэтым рэсурсам.

Пачатак вэбінару - а 18-й гадзіне па мінскім часе.

Вэбінар ладзіцца праз Google+ Hangout тут.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змогуць задаваць пытанні праз чат YouTube альбо ў Twitter - з хэштэгам #icfjdigital.

Пра вядоўцу вэбінару:

Крыс Роўпэр - дасведчаны digital-стратэг, які мае стаж працы ў рэдакцыях СМІ больш за 15 гадоў.Да нядаўняга часу займаў пост галоўнага рэдактара "Mail & Guardian". Сёння Крыс Роўпэр з'яўляецца рэдактарам па працы з дадзенымі ў журналісцкай ініцыятыве Code for Africa (CfAfrica) ICFJ.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!