1508

Вэбінар: “Майстэрства публічнага выступу для журналістаў і не толькі” прайшоў

10.12.2020 Крыніца: ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Чаму аднаго рэпарцёра хочацца слухаць, а іншага — не? Што гэта: харызма, стыль, падача, інтанацыя?

Пра тое, як па-майстэрстку прамаўляць перад камерай і вялікай аўдыторыяй на бясплатным вэбінары раскажа аўтар курсаў прамоўніцкага майстэрства, кандыдат філалагічных навук Ягор Прыстаўка.

Гэты зноў нудзіць. Я зноў чую голас прыўкраснага далёка. Зноў мяне калыхаюць інтанацыі чорна-белай тэлевізіі майго дзяцінства: “На паседжанні гродненскага аблвыканкама было вырашана…”, “адбылося двухбаковая сустрэчы кіраўнікоў трох краінаў”. 

А іншы быццам рэжа словам. Яго мова вабіць, штурхае, абуджае і чапляе душу. Я, быццам, яго ведаю!

Хочаце, каб вас слухалі? Мой рэцэпт просты. Адключыце лапідарны БТшны стыль. Уключыце жывыя эмоцыі, вядзіце дыялог з гледачом і гаварыце на яго мове. Навучыцца гэтаму паспрабуем на бясплатным вэбінары ад Ягора Прыстаўкі.

Вэбінар на платформе Zoom у аўторак, 15 снежня з 18:30 да 20:30, праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!