НЕ - ВАЙНЕ!
251

Вэбінар “Карысныя парады па лічбавай бяспецы” (рэгістрацыя да 11 траўня)

10.05.2022

Усіх, хто задумваецца з чаго пачынаць і да чаго імкнуцца з пункту гледжання ўласнай бяспекі, запрашаем на вэбінар “Карысныя парады па лічбавай бяспецы”, які пройдзе 11 траўня 2022 года з 18.30 да 21.00 па Мінску на платформе ZOOM.

Пытанні, на якія буздем шукаць адказы разам са спецыялістам па бяспецы Мікалаем Кванталіані:

  • Абарона сваёй электронная пошты ад несанкцыянаванага доступу

  • Абарона перапіскі ў Тэлеграме

  • Наколькі надзейнае шыфраванне на нашых прыладах (Windows, Mac, Android, Linux)

  • Што можна і чаго нельга рабіць у сацсетках і чатах, калі ты знаходзішся ў Беларусі

  • Як падрыхтавацца да ператрусу

Каб прыняць удзел у вэбінары, трэба зарэгістравацца да 11.05.2022, 12.00.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Раім вам задаць і сваё пытанне. Пакінуць яго можна таксама ў рэгістрацыйнай анкеце.

Спасылкі на трансляцыю ў ZOOM вы атрымаеце 11.05.2022 за гадзіну да пачатку вэбінару, які ладзіцца ў межах антыкрызіснага курса для беларускіх журналістаў «Ратуй сябе!».

Калі засталіся пытанні — задавайце іх тут: ratujsiabie@gmail.com.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!