346

Вэбінар Ірыны Сідорскай «Канспіралогія ў медыйнай прапагандзе: распазнаванне і супрацьдзеянне» (рэгістрацыя да 16 мая)

15.05.2023 Крыніца: Арганізатары

Вэбінар спецыялісткі ў сферы камунікацыі Ірыны Сідорскай пройдзе 17 мая (серада) з 18:00 да 20:30 па Мінску.

Для каго:

— пачынаючых (і не толькі) журналістаў_к і блогераў_к;

— студэнтаў_к медыя і камунікацыі;

— прадстаўнікоў_ніц НДА.

Чаму варта наведаць варкшоп:

  • Даведаешся, што такое тэорыі змовы і чаму яны працуюць

  • Разбярэшся, як звязаныя паміж сабой беларуская дзяржаўная прапаганда і тэорыі змовы

  • Патрэніруешся вызначаць ў медыйных тэкстах тэорыі змовы

  • Разам высветлім, як беларускія дзяржСМІ выкарыстоўваюць тэорыі змовы, навошта і як іх канструююць: прыярытэтная тэматыка, ключавыя моўныя канструкцыі

  • Знойдзем варыянты супрацьстаяння ўздзеянню тэорый змовы на грамадскае меркаванне

Зарэгістравацца на варкшоп

Дэдлайн падачы заявак: 16 мая, 12:00 па Мінску.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на вэбінар за дзень (16 мая), а таксама за гадзіну да пачатку.

Вэбінар ладзіцца ў межах Фактчэк-марафону «Давярай, але правяряй» праекта   Рэгіянальнага офіса Прадстаўніцтва Фонда ім.Фрыдрыха Эберта «Дыялог Усходняя Еўропа».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!