1009

Вэбінар Аляксандра Класкоўскага «Пандэмія і выбары: аналізуем новыя сэнсы» 30 чэрвеня

20.06.2020

«Антывірусны анлайн-марафон» 30 чэрвеня а 18.30 запрашае на бясплатны вэбінар «Пандэмія і выбары: аналізуем новыя сэнсы» ад Алякандра Класкоўскага для журналістаў, актывістаў ды проста цікаўных.

Многія журналісты ды палітызаваныя беларусы чакалі, што цяперашняя выбарчая кампанія будзе надзвычай сумнай. Але яна разгортваецца дынамічна, драматычна і непрадказальна.

Тут вам і уплыў «кароны», і з’яўленне, пры тым што традыцыйная апазіцыя скісла, чорцікаў з табакеркі — новых альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, і нечакана вострая пастаноўка пытання пра руку Масквы…

Пра выклікі гэтай кампаніі для тых, хто яе асвятляе, і будзе ісці гаворка на вэбінары «Пандэмія і выбары: аналізуем новыя сэнсы».

Чым патлумачыць феномен «падпісной рэвалюцыі»? Чаму ўлады ад пачатку абралі сілавы сцэнар і чаго ад іх чакаць далей? Якія шанцы ў Віктара Бабарыкі? Як зрэагуюць на гэтыя выбары Расія і Захад? Якое выйсце для апанентаў рэжыму, калі падлік галасоў непразрысты, а вулічная актыўнасць задушваецца?

Паразважаем, як падаваць медыйнай аўдыторыі гэтыя ды іншыя гарачыя тэмы кампаніі, арыентавацца ў інфармацыйных ды прапагандысцкіх плынях, выкрываць фэйкі, пазбягаць пастак, выкарыстоўваць розныя жанры і розныя платформы для прасоўвання кантэнту.

Вядоўца — кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі.

Вэбінар на платформе ZOOM адбудзецца 30 чэрвеня а 18.30 -20.30. Івэнт ладзіць установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА на вэбінар.

Усе раней зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы раніцай атрымалі на электронную пошту спасылку для увахода ;)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!