721

Варкшоп «Што такое рэдакцыйны фактчэкінг, і як праводзяцца фактчэкінгавыя расследаванні» (рэгістрацыя да 6 чэрвеня)

04.06.2023 Крыніца: БАЖ

Варкшоп фактчэкера Дзмітрыя Стаянава адбудзецца 7 чэрвеня (серада) з 18:00 да 20:30 па Мінску.

Запрашаем журналістаў і рэдактараў беларускіх медыя.

Прыходзьце, калі хочаце даведацца:

  • што такое рэдакцыйны фактчэкінг і навошта ён патрэбны (у расследвальніцкай журналістыцы);

  • пра метад правядзення фактчэкінгу і пакрокавую праверку расследавання фактчэкерам па стандартах Цэнтра па даследаванню карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP);

  • працу з фактчэкерам з пазіцый журналіста і рэдактара;

  • працу ў аб'ёмных праектах: і са шматлікімі журналістамі (напрыклад, Панамскае дасье), і з вялікімі дадзенымі.

Разам пабачым, як змяняюцца тэксты пасля фактчэкінгу, і правядзем фактчэкінг тэкстаў у беларускіх медыя.

Трэнер Дзмітрый Стаянаў мае багаты досвед фактчэкінгавых расследванняў і працы ў камандах OCCRP, RISE Moldova, BIC. 

Зарэгістравацца на варкшоп

Дэдлайн падачы заявак: 6 чэрвеня, 12:00 па Мінску.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на вэбінар за дзень (6 чэрвеня), а таксама за гадзіну да пачатку.

Вэбінар ладзіцца ў межах Фактчэк-марафону «Давярай, але правяряй» праекта   Рэгіянальнага офіса Прадстаўніцтва Фонда ім.Фрыдрыха Эберта «Дыялог Усходняя Еўропа».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!