545

Варкшоп «Кіберзброя Deepfakes: як выявіць візуальны кантэнт з маніпуляцыямі» (рэгістрацыя да 2 мая)

27.04.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Варкшоп пройдзе анлайн 3 мая (серада) з 18:00 да 20:30 па Мінску.

Для каго:

  • пачынаючых (і не толькі) журналістаў_к і блогераў_к

  • студэнтаў_к медыя і камунікацыі

  • прадстаўнікоў_ніц НДА, якія маюць інфармацыйныя рэсурсы

Чым карысны варкшоп

  • Даведаешся пра механізм стварэння дыпфейкаў

  • Вызначышся, як можна выявіць дыпфейк: прыкметы і алгарытм дзеянняў пры распазнанні, інструменты верыфікацыі

  • Абмяркуеш пазітыўныя спосабы і патэнцыйныя негатыўныя наступствы выкарыстання гэтай тэхналогіі

  • Пазнаёмішся з этыкай працы з сінтэзаванымі фота- і відэаматэрыяламі

Варкшоп правядзе Вольга Юркова, сузаснавальніца незалежнай украінской арганізацыі StopFake.org.

Зарэгістравацца на варкшоп

Дэдлайн падачы заявак: 2 мая, 12:00 па Мінску.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на вебінар за дзень (2 мая), а таксама за гадзіну да пачатку варкшопа.

Варкшоп ладзіцца ў межах Фактчэк-марафону «Давярай, але правяряй» праекта   Рэгіянальнага офіса Прадстаўніцтва Фонда ім.Фрыдрыха Эберта «Дыялог Усходняя Еўропа».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!