580

Варкшоп Алеся Залеўскага «Сам сабе рэдакцыя відэакантэнту» (24 сакавіка)

19.03.2021

Варкшоп Алеся Залеўскага пра тое, як тэхналогіі і ўменні аднаго журналіста замяняюць гару будынкаў і аўтобусы работнікаў Макаёнка 9.

Падчас анлайн сустрэчы на платформе ZOOM разбярэмся, як адзін універсальны і ўзброены сучаснымі прыладамі журналіст можа ствараць сюжэты не горш за цэлую рэдакцыю.

Кейсы:
— Прадусар мультымедыя сёння – дэвайсы, тэхналогіі, уменні
— Смартфон – карцінка, гук, скрыны, live, камунікацыя з аўдыторыяй і аўтапрэзэнтацыя
— Унікальны відэакантэнт – агляд магчымасцяў

Патрэніруемся таксама:
— Як з тэкставай навіны зрабіць відэа

Пра вядоўцу
Алесь Залеўскі – журналіст, прадусар тэлевізійных і дакументальных праектаў. Працаваў у камандзе стваральнікаў Белсат-ТВ. Быў аўтарам і вядоўцам праекту «Людскія справы». Прадукты Алеся можна пабачыць Youtube-канале «Редакция», Discovery Channel, BBC Yesterday.

Дзе: Варкшоп пройдзе на платформе ZOOM 
Калі: 24 сакавіка 2021 года, 18.30 — 20.30

РЭГІСТРАЦЫЯ

Рэгістрацыя завершыцца, як толькі колькасць удзельнікаў дасягне 100. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на ZOOM-канферэнцыю за дзень і за гадзіну да пачатку варкшопу.

Адукацыйнае мерапрыемства пройдзе ў межах Тыдня мабільнай журналістыкі, што ладзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!