1680

Вандроўка на малую радзіму Святланы Алексіевіч у Капаткевічы і сустрэча з Нобелеўскай лаўрэаткай

30.06.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Праз журналістыку ў сусветную літаратуру — вандроўка ў Капаткевічы, дзе нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч сустракаецца з землякамі

Школьнае фота — у цэнтры Святлана Алексіевіч

Гомельская філія ГА "БАЖ" ладзіць 6 ліпеня журналісцкую вандроўку ў мястэчка Капаткевічы, што ў Петрыкаўскім раёне.

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч сустракаецца ў гэты дзень з аднакласнікамі, якія, як і сама пісьменніца, скончылі Капаткевіцкую сярэднюю школу ў 1965 годзе.

“Гэта фантастыка, што ў Капаткевічы прыедзе Святлана Аляксандраўна”, — дазнаўшыся пра візіт, сказала Надзея Коржык, якая ў школьныя гады сябравала з Алексіевіч.

Заяўку на вандроўку ў Капаткевічы можна падаць да 3 ліпеня на электронны адрас старшыні Гомельскай філіі БАЖ Анатоля Гатоўчыца: anatolivanavich@gmail.com   Тэлефон: +375 29 673 88 74.

Дадаткова інфармацыя будзе прадастаўлена ўдзельнікам вандроўкі. Абавязковая ўмова паездкі – дзве публікацыі паводле яе вынікаў.

Капаткевіцкая сярэдняя школа, якую скончыла Святлана Алексіевіч

Капаткевічы — памятны камень.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!