Шукаем крэатыўнага, ініцыятыўнага і адказнага чалавека з вопытам развіцця паблікаў і суполак у сацыяльных сетках.
Задачы:
- стварэнне кантэнта
- уменне адаптаваць спецыфічную інфармацыю для шырокай аўдыторыі
- падтрыманне адваротнай сувязі з аўдыторыяй
- прамоцыя пабліка і кантэнта
- збор і аналіз статыстыкі (справаздачнасць)
- Навыкі фота-, відэаздымкі і працы ў адпаведных праграмах для прэтэндэнта будуць плюсам.
Умовы:
- праца ў офісе ў цэнтры Мінска
- поўны працоўны дзень, з 10.00 да 18.00
- годная аддзяка
Рэзюмэ, калі ласка, дасылайце на скрыню smm4org@gmail.com. Падрабязнасці — у далейшым ліставанні.