Вакансія: рэдактар у «Нашай гісторыі»

nh-1-1ydvr.jpg

Часопіс «Наша гісторыя» шукае рэдактара.

Абавязкі: рэдагаванне тэкстаў, камунікацыя з аўтарамі, перагляд тэкстаў пасля карэктуры, падбор ілюстрацый.

Умовы: дасканалае валоданне беларускай мовай, здольнасць да працы ў камандзе. Досвед рэдактарскай працы пажаданы, але не абавязковы, калі вы засведчыце выдатную моўную або журналісцкую культуру. Гістарычная адукацыя пажаданая, але не абавязковая, калі вы маеце іншыя каштоўныя вартасці.

Прыкладная нагрузка: каля паўстаўкі. Магчымая дагрузка да поўнай стаўкі іншымі задачамі ў «Нашай Ніве» і «Нашай гісторыі», калі вы маеце іншыя кампетэнцыі. (Але дагрузку трэба абмяркоўваць асобна.)

Праца пераважна аддаленая, у Рэдакцыі прысутнасць патрабуецца толькі ў дні вёрсткі і нарадаў.

Праца па сумяшчальніцтве магчымая і ўхваляецца.

Заробак высокі.

Звесткі пра сябе дасылайце на history@nn.by