Вакансія памочніка каардынатара міжнароднай праграмы (да 9 ліпеня)

image1.jpg

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Ўзаемаразуменне” запрашае ў каманду асістэнта каардынатара праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” у Беларусі. Праграма «Месца сутрэчы: дыялог» фінансуецца Федэральным германскім фондам «Памяць, адказнасць і будучыня» з 2008 г. у Беларусі, Украіне і Расіі і накіравана на сацыяльную падтрымку састарэлых людзей ваеннага пакалення, найперш – былых вязнеў нацызму.

Тэрмін працы:  1 верасня 2017 года - 30 красавіка 2018 года (з магчымасцю заключэння як тэрміновага працоўнага, так і грамадзянска-прававога дагавора).

Занятасць: 0,5 стаўкі з магчымасцю далейшага павышэння да поўнай стаўкі.
Месца працы: Мінск.
 

Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
•    здольнасць працы у камандзе;
•    вольнае валоданне нямецкай і / альбо ангельскай мовай;
•    уменне камунікаваць на розных узроўнях;
•    веданне асаблівасцей зносін і працы са сталымі людзьмі;
•    гатоўнасць да дадатковай адукацыі.

Дадатковыя пажаданні:
•    наяўнасць вышэйшай адукацыі;
•    досвед праектнай працы ў гуманітарнай сферы;
•    досвед працы ў няўрадавых некамерцыйных арганізацыях;
•    уменне працаваць з дакумэнтацыяй;
•    навыкі і досвед арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў.
 

Каб паўдзельнічаць у конкурсе на працоўную вакансію, неабходна да 9 ліпеня 2017 года даслаць рэзюмэ на адрас сеціўнай пошты office@moov.by.
Сумоўі будуць праходзіць з 10 па 14 ліпеня 2017 г.
Крыніца: www.moov.by