Вакансіі рэпарцёраў у NN.BY / «Нашай Ніве»

"Наша ніва"

NN.BY / «Наша Ніва» шукае аўтараў для тэмаў:

1) Трэнды, папулярная культура, тэхналогіі, спажыванне, свецкае жыццё.

Тут аўтару павінны быць цікавыя гэтыя сферы, ён павінен любіць іх. Патрабуецца рэпарцёрская работа, а не рэ-райтынг.

2) Культура.

Тут ад аўтара чакаецца здольнасць знаходзіць і апісваць цікавае і важнае ў розных сферах — кіно, музыка, літаратура, гісторыя, моды… Культура павінна быць Вам цікавая ўніверсальна. Вы павінны быць хутчэй шырокім эрудытам, чым вузкім спецыялістам.

Абавязковыя патрабаванні: добрая беларуская мова, уменне шукаць інфармацыю і ствараць лагічныя паведамленні, базавыя ўменні рабіць фоты і відэа смартфонам і апрацоўваць іх. 

Увага: мы шукаем аўтараў, якія пісалі б нам штодзённа, а не рабілі разавыя матэрыялы. 

Умовы работы: на ганарарнай аснове, першыя паўгода супрацы — пазаштатна. Ганарары высокія, калектыў вясёлы і беларускамоўны.

Свае рэзюмэ дасылаць на nn@nn.by. Акрамя рэзюмэ, дасылайце спіс з 10 тэмаў для матэрыялаў, якія Вы гатовыя зрабіць. Выбраным кандыдатам будзе прапанавана падрыхтаваць 3 з іх на спробу. 

Наперад перапрашаем, што не маем магчымасці адказаць усім кандыдатам.