867

Вакансіі на Tribuna: журналіст, рэдактар, смм-спецыяліст

23.05.2023 Крыніца: TRIBUNA.COM

Гэта фул-тайм праца з гнуткім графікам. Падыдзе для тых, хто здзейсніў рэлакейт. Калі вы ў Беларусі, то давядзецца выконваць некаторыя меры засцярогі, але супрацоўніцтва таксама магчыма.

 

Вакансія рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

Задачы:

– напаўненне стужкі навін;

– напісанне ўласных навін;

– маніторынг беларускіх крыніц і агрэгацыя кантэнту;

– адсочванне замежных крыніц, пераклад і адаптацыя навін;

– адпраўка пуш-паведамленняў з самымі гарачымі навінамі.

Ад вас:

– веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;

– пісьменная беларуская мова;

– уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;

– увага да дэталяў;

– самадысцыпліна для дыстанцыйнай працы;

– наяўнасць досведу працы ў медыя ці вельмі, вельмі, вельмі шмат жадання рабіць кар’еру ў медыя.

Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Карэспандэнт стужкі навін». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі. 

Падрабязнасці

Вакансія журналіста

Ад вас:

– веданне спорту;

– высокі ўзровень валодання беларускай і/або рускай мовай;

– уменне цікава расказваць гісторыі;

– разуменне сітуацыі, якая склалася ў Беларусі;

– мабільнасць, рызыка і жаданне зрабіць Беларусь лепшай.

Задачы:

– генераванне тэм;

– напісанне ўласных тэкстаў;

– рэдагаванне чужых тэкстаў;

– дзяжурства на сайце.

Умовы супрацоўніцтва абмяркоўваюцца па выніках сумоўя.

Рэзюмэ дасылайце на скрыню by.jobs@tribuna.com.

Падрабязнасці

Вакансія SMM-рэдактара

Задачы:

– напаўненне груп Tribuna.сom у сацыяльных сетках жывымі і яркімі пастамі (Telegram, Facebook, Twitter, Instagram, TikTok, YouTube);

– пошук і вытворчасць цікавага мэдыякантэнту;

– вытворчасць графікі, карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту;

– праца з кам'юніці Tribuna.com.

Ад вас:

– захапленне беларускім спортам у цэлым і сэрвісамі Tribuna.сom у прыватнасці;

– разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Telegram, Instagram, YouTube, TikTok, Twitter, Facebook;

– жаданне развівацца ў SMM;

– уменне працаваць з простай графікай і відэа;

– безумоўна, граматныя руская і беларуская мовы;

– несумненна, добрае пачуццё гумару.

Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Сацыяльны рэдактар». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст аб тым, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.

Падрабязнасці

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!