224

Ва Узбекістане абмежавалі доступ да папулярных сацыяльных сетак. А потым адмянілі гэта рашэнне

03.11.2021 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Ва Узбекістане абмежавалі доступ да папулярных сацыяльных сетак. У спісе — Telegram, Facebook, "Аднакласнікі", YouTube і іншыя.

Як растлумачылі ў Дзяржаўнай  інспекцыі па кантролі ў сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый, сацсеткі парушылі закон аб захоўванні і апрацоўцы персанальных дадзеных жыхароў Узбекістана.

Замежныя сацсеткі ў маі 2021 года атрымалі прадпісанне размясціць серверы, на якіх апрацоўваюцца персанальныя дадзеныя грамадзян Узбекістана, паведамляе nuz.uz.

Пра блакіроўку сацсетак ва Узбекістане даведаўся нядаўна абраны прэзідэнт Шаўкат Мерзіёеў і загадаў адмяніць рашэнне Інспекцыі па наглядзе ў сферы інфармацыі і тэлекамунікацый, а кіраўнік інспекцыі Галібшэр Зіяеў  быў звольнены з пасады.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!