НЕ - ВАЙНЕ!
188

Ва Украіне запусцілі сайт пра журналістаў, якія загінулі на вайне

06.05.2022

На сённяшні дзень, з прычыны расійскай агрэсіі ва Украіне загінулі 17 журналістаў і працаўнікоў медыя. Нажаль, гэтая лічба можа вырасці, бо вайна ўсё яшчэ працягваецца.

http://mediamemorial.in.ua/

— Прафесіяналы, чыю памяць мы шануем гэтым праектам, хацелі яе спыніць. Яны – браты па зброі. Іх зброя – праўда. Менавіта праўды агрэсар баіцца больш за ўсё. Ён не хоча, каб свет атрымаў сведчанні яго злачынстваў супраць чалавечнасці, свабоды і дэмакратыі. Гэтыя сведчанні, без аглядкі на асабістую бяспеку, і збіралі нашы героі, — падкрэсліваюць стваральнікі праекту.

Ва Украіне мы кажам – «Героі не паміраюць»!

Яны вечна будуць жыць у нашых сэрцах. Але самае галоўнае – у сваіх гісторыях.
Наша місія прадоўжыць справу загінулых медыйшчыкаў. Распавядаць праўду, дзеля якой яны ахвяравалі сваімі жыццямі. Паказваць свету сапраўдны твар агрэсара.

Мы заклікаем вас ушанаваць памяць загінуўшых герояў, падтрымліваючы свабодную журналістыку. Распаўсюджваючы праўду аб ваенных злачынствах Расіі. Падштурхоўваючы грамадства і палітыкаў да прыняцця рашэнняў, неабходных для рэальнай падтрымкі Украіны і завяршэння вайны.

Вайна = гэта смерць. Але мы можам спыніць яе. Разам. Не маўчыце!

http://mediamemorial.in.ua/

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!