1003

Ва Украіне выйшла ў эфір першае вайсковае радыё «Армія FM»

02.03.2016 Крыніца: nn.by

Ад сённяшняга дня ва ўкраінскай медыяпрасторы з'явілася першая ваенная радыёстанцыя. Пра гэта гаворыцца ў паведамленнях Міністэрства абароны Украіны і радыё «Армія FM» у фэйсбуку.

«Наша радыё будзе транслявацца праз партал «Сваё радыё», — паведамляецца на старонцы «Армія FM». — Слухачам спачатку трэба зайсці на старонку «Сваё радыё» і ў рубрыцы «Сваё вяшчанне» абраць радыё «Армія FM».

«Навіны кожную гадзіну і шмат добрай музыкі», — абяцаюць у прэс-службе.

Стваральнікі радыёстанцыі не збіраюцца спыняцца на вяшчанні ў інтэрнэце і ўжо падалі заяўку на частоты ў FM-дыяпазоне.

Пакуль жа радыёстанцыя працуе ў тэставым рэжыме.
 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!