181

Ва Украіне выпусцілі адмысловыя канверт і марку, прысвечаныя Алесю Бяляцкаму

26.01.2023 Крыніца: Гарадзенская праваабарона

 Адначасна выйшла і марка, прысвечаная Беларусі ў звязку з нобелеўскім уганараваннем праваабаронцы, - паведамляе "Гарадзенская праваабарона"

Ініцыятарам такога выдання стаў Уладзімір Ханас, грамадскі дзеяч з Тэрнопалю. Дапамагалі ў выданні і гарадзенскія праваабаронцы. Уладзімір Ханас:

Рыхтуючы спецыяльныя канверты да атрымання Нобелеўскай прэміі міру Цэнтрам грамадзянскіх свабодаў (старшыня Аляксандра Матвійчук), мы вырашылі зрабіць такі ж канверт для беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. І тут мы сутыкнуліся з пэўным выклікам. Ва Украіне хапае патрыятычных марак, сусветны розгалас выклікаў знакаміты «рускі карабель». У Беларусі такіх брэндаў няма. Таму мы вырашылі выпусціць праект маркі з беларускай сімволікай. Пасля абмеркаваньняў вырашылі абраць стылізаваны варыянт адной з першых марак незалежнай Беларусі з гербам «Пагоня». Гэта афіцыйны плацежны сродак – і своеасаблівы сімвал падтрымкі і салідарнасці з беларускім народам. І канверты, і маркі зробленыя, пасля спецгашэння — мы іх дашлем беларускім сябрам.

Чытайце яшчэ: 

“Каждая история политзаключенного достойна быть услышанной”. Разговор с Politzek.me о значении проекта

Марына Золатава засталася без адваката проста падчас працэсу – юрыстку не атэставала “спецкамісія” Мінюста

Смертельный год для журналистов: в 2022 году резко выросло количество убийств


Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!