318

Уводзіцца тэрмін «экстрэмісцкая сімволіка»: дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў законы аб экстрэмізме

02.04.2021 Крыніца: БелТА

Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму», піша БелТА.

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам міністраў.

Праектам прапануецца: устанавіць спецыяльны тэрмін паскоранага разгляду спраў у грамадзянскім працэсе ў дачыненні да арганізацый з прыкметамі экстрэмізму, а таксама прызнання сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Ён заканадаўча замацоўвае вызначэнні тэрмінаў «экстрэмісцкая сімволіка і атрыбутыка», «экстрэмісцкае фарміраванне», пашырае азначэнне тэрмінаў «экстрэмізм», «экстрэмісцкія матэрыялы», ускладае функцыю па каардынацыі дзейнасці суб'ектаў процідзеяння экстрэмізму на органы ўнутраных спраў, пашырае пералік дзяржаўных органаў — суб'ектаў процідзеяння экстрэмізму, устанаўлівае парадак забароны дзейнасці экстрэмісцкіх фарміраванняў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!