496

Увага! Курс «Інструменты для прасоўвання Instagram і Telegram у 2020 годзе» пройдзе анлайн

16.03.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

УВАГА! У сувязі з нестабільнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, кіруючыся клопатам пра Ваша здароўе, вырашана перавесці краш-курс па прасоўванню ў Instagram і Telegram у анлайн-фармат.

Вэбінар пройдзе на платформе ZOOM. Далучыцца да яго можна праз браўзер ці мабільны дадатак.

https://zoom.us/

https://apps.apple.com/by/app/zoom-cloud-meetings/id546505307

https://play.google.com/store/apps/details?id=us.zoom.videomeetings&hl=en

 

Набыць квіткі на вебінар можна ТУТ.

Кошт квітка: 9 рублёў. Усе, хто набудзе квіткі, атрымаюць пасля анлайн-сесіі спасылку на відэа краш-курса. 

 

АНЛАЙН краш-курс «Інструменты для прасоўвання Instagram і Telegram у 2020 годзе»

19 сакавіка, с 18:30 — 20:30

Краш-курс па прасоўванню ў Instagram і Telegram будзе карысны як навічкам у SMM, так і дасведчаным кантэнт-мэйкерам. Блогеры, інфлюенсеры, журналісты, маркетолагі, digital-спецыялісты, прадпрымальнікі, далучайцеся!

Пра што?

Мы не будзем выліваць літры вады пра неабходнасць рабіць Stories і вёрстку ў Telegraph. За 2 гадзіны вы атрымаеце 10 працуючых інструментаў для прасоўвання свайго акаўнта.

Мы навучым:

- складаць smm-стратэгію;

- ствараць кантэнт за 5-хвілін;

- асновам наладжвання таргетаванай рэкламы;

- асновам камунікацыі з аўдыторыяй і кліентамі.

Вы сваімі рукамі паспрабуеце стварыць кантэнт для напаўнення свайго акаўнта без вялікіх бюджэтаў. Для гэтага падчас сустрэчы вам спатрэбяцца смартфон/планшэт і ноўтбук.

Хто спікер?

Наста Пілюгіна – журналістка-фрылансерка, аўтарка Dzigital-падкаста.

Вэбінар пройдзе ў чацвер, 19 сакавіка 2020 года, з 18:30 да 20:30 на платформе ZOOM. 

Кошт квітка — 9 рублёў.

Дадатковая інфармацыя: па ўсіх пытаннях адносна адукацыйных курсаў і лекцый звяртайцеся па адрасе: medyjatrener@gmail.com

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!