Уступленне

Стаць сябрам ГА "БАЖ" можа грамадзянін РБ, замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства, якая дасягнула паўналецця, ажыццяўляе журналісцкую дзейнасць альбо ­спрыяе яе развіццю ў ­Беларусі, бярэ ўдзел у рэалізацыі мэтаў і задач ГА "БАЖ", прызнае і выконвае Статут і Дэкл­арацыю прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста.

Прыём у арганізацыю ажыццяўля­е рэгіянальная філія ГА "БАЖ" альбо, калі на тэрыторыі адміністратыўна-тэрыта­рыяльнай адзінкі адсутнічае філія, — Праўленне ГА "БАЖ".

Для ўступлення ў ГА "БАЖ" неабходна:

1. На адрас press@baj.by даслаць скан запоўненай прапіснымі літарамі заявы на ўступл­енне ў ГА "БАЖ" (PDF) з подпісамі тых, хто Вас рэкамендуе;

2. Пісьмовыя рэкамендацыі ад ДВУХ сябраў ГА "БАЖ" на асобных аркушах.

Той, хто з'яўляецца сябрам ГА "БАЖ" не менш за год, можа атрымаць пасведчанне сябра Міжнароднай федэрацыі журналістаў IFJ International Press Card (IPC)