НЕ - ВАЙНЕ!
218

Уладзіміру Мацкевічу прысудзілі 5 гадоў узмоцненага рэжыму

23.06.2022 Крыніца: Беларускі ПЭН

Філосафу і метадолагу, заснавальніку «Лятучага ўніверсітэта»  прад’явілі абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак

Філосафа і метадолага, заснавальніка «Лятучага ўніверсітэта» Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года. Яму прад’явілі абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле арт. 342.

У сярэдзіне красавіка 2022 года справу Уладзіміра накіравалі ў суд.

Палітвязню выставілі канчатковае абвінавачванне па трох артыкулах КК: ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за «Марш Народнага Ультыматуму» 25 кастрычніка 2020 г., ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу «Сход», а таксама ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале.

Чытайце яшчэ:

Новы суд над журналісткай Кацярынай Андрэевай пачнецца 4 ліпеня

Як праходзіць суд на Ірынай Слаўнікавай: бацьку на пасяджэнне не пусцілі

Аксана Колб: "У Беларусі шмат годных людзей. А дзе ж з імі яшчэ сустрэцца, як не за кратамі?"

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!