199

Улады зьбіраюцца ліквідаваць Саюз беларускіх пісьменьнікаў

17.08.2021 Крыніца: Радыё Свабода

Справу аб ліквідацыі грамадзкай арганізацыі «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» будзе разглядаць Вярхоўны суд. Пра гэты гаворыцца ў лісьце, які прыйшоў з суду на адрас арганізацыі.

У СБП адзначаюць, што такое разьвіцьцё падзей не зьяўляецца для іх чымсьці дзіўным.

Ад сярэдзіны ліпеня па ўсёй Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый. Пад пагрозай існаваньне дзясяткаў асьветніцкіх, праваабарончых, дабрачынных, спажывецкіх, дасьледчых і іншых арганізацый. Іх прадстаўнікоў затрымліваюць, праводзяць у іх дома і ў офісах ператрусы, арыштоўваюць рахункі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!