НЕ - ВАЙНЕ!
511

Улады заблакавалі сайт экаарганізацыі «Экадом»

04.11.2021 Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Доступ да сайта ліквідаванага экалагічнага аб'яднання «Экадом» на тэрыторыі Беларусі абмежаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі.

Пра гэта арганізацыя паведаміла ў сваім тэлеграм-канале

Нагадаем, улады пазбавілі экалагічную арганізацыю рэгістрацыі 31 жніўня.

У кастрычніку гэту ліквідацыю прызналі незаконнай на міжнародным узроўні. Бакі Орхускай канвенцыі назвалі ліквідацыю пераследам НДА ў Беларусі і парушэннем канвенцыі. У адпаведнасці з рашэннем, прынятым бакамі канвенцыі, правы і прывілеі Беларусі будуць прыпынены, калі краіна не адновіць рэгістрацыю грамадскай арганізацыі да 1 снежня. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!