1388

Улады заблакавалі сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў — чытайце нас у Telegram

05.11.2021 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Міністэрства інфармацыі Беларусі прыняла рашэнне заблакаваць доступ беларускіх карыстальнікаў да сайта нашай арганізацыі – галоўнага  незалежнага журналісцкага аб’ядання краіны. У жніўні гэтага года Вярхоўны суд пазбавіў нашу арганізацыю рэгістрацыі.

БАЖ лічыць ліквідацыю арганізацыі, а таксама блакаванне сайта абсалютна неправавымі мерамі.

26 гадоў Беларуская асацыяцыя журналістаў абсалютна законна і адкрыта дапамагала сябрам аб’яднання абараняць свае правы і рэалізоўваць прафесійныя інтарэсы, падвышаць узровень журналісцкага майстэрства і якасць медыя.

БАЖ — лаўрэат прэстыжных міжнародных прэмій і ўзнагарод, сябра Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

Сайт БАЖ — Baj.by — быў і застаецца галоўнай крыніцай інфармацыі і аналітыкі пра беларускі медыясектар, факты пераследу журналістаў і медыя. Беларуская асацыяцыя журналістаў шмат год  вядзе маніторынг парушэння правоў калег у Беларусі.

На сайце размяшчаюцца навіны і аналітычныя матэрыялы, супольныя заявы і звароты журналісцкай і праваабарончай супольнасці.

Нягледзячы на блакаванне доступу з Беларусі, сайт БАЖ працягне працу і дзякуе калегам за давер. Для карыстальнікаў з Беларусі бліжэйшымі днямі мы створым люстэрка.

Пакуль сачыце за нашай інфармацыяй у:

Нагадаем галоўныя раздзелы нашага сайта:
"Навіны"
"Дадзеныя і статыстыка"
"Конкурсы і навучанне"
"Маніторынгі"
"Камісія па этыцы"
"Пра БАЖ"

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!