386

Улады прызналі лагатып БАЖ экcтрэмісцкім. Але нават не змаглі правільна напісаць яго

13.06.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Разам з тым мы просім калег не захоўваць матэрыялы з нашым лагатыпам. Часова.

Рекомендации по безопасности коллег в связи с признанием БАЖ «экстремистским формированием»

Сайт, сацсеткі і лагатып Беларускай асацыяцыі журналістаў улады ўнеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Хоць нават тут не змаглі напісаць без памылкі: «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫАЦЫЯ ЖУРНАЛIСТАЎ» паведамляецца ў рашэнні.

Калі з сацсеткамі ўжо даўно ўсё зразумела — ад пачатку сакавіка 2023 года БАЖ і так лічыцца экстрэмісцкім фармаваннем — то прызнанне экстрэмісцкім лагатыпа раней зарэгістраванай і папулярнай арганізацыі — важная інфармацыя.

Цяпер за захаванне любых матэрыялаў з лагатыпам БАЖ у Беларусі пагражае  адміністрацыйная адказнасць. Толькі справа ў тым, што лагатып БАЖ захоўваецца на дакументах журналісцкай арганізацыі ў дзясятках дзяржаўных устаноў і ведамстваў, у архівах, на нататніках, на афіцыйна выдаваным раней часопісе БАЖ «Абажур» і многіх розных месцах.

Безумоўна, новыя нападкі на БАЖ — гэта працяг палітычнага ціску на арганізацыю і незалежных журналістаў за нашу працу.

Разам з тым БАЖ настойліва просіць усіх калег захоўваць спакой, уважліва праверыць і вынесці са свайго жылля і офісаў у Беларусі любыя рэчы з лагатыпам арганізацыі. Часова. Мы абавязкова вернем іх на пачэсныя месцы.

БАЖ. Трымайся праўды!

Падтрымаць БАЖ праз Patreon (для тых, хто не ў Беларусі)

Чытайце яшчэ:

«Если одного из нас посадят, то второй берет ребенка и уезжает из страны». Ключевое из доклада правозащитников о психологическом состоянии политэмигрантов

Арт-менеджар Павел Белавус не захацеў абскарджваць жорсткі прысуд. Яго этапавалі ў калонію

«Я не веру, што пасля смерці Лукашэнкі прыйдзе іншы дыктатар». Размова з беларускамоўным дэпутатам літоўскага Сейма

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!