445

Улады паведамілі, колькі сайтаў і ТГ-каналаў яны заблакавалі

16.12.2022 Крыніца: Гарадзенская праваабарона

З пачатку 2022 года ў Беларусі заблакавалі больш за 3 тысячы інтэрнэт-рэсурсаў. Пра гэта гаворыцца ў снежаньскіх матэрыялах для ўдзельнікаў інфармацыйна-прапагандысцкіх групаў, апублікаваных на сайце Мінгарвыканкаму.

Агулам з 2015 па 2022 год былі прынятыя рашэнні пра блакаванне 8025 інтэрнэт-рэсурсаў ды іх складовых частак. Такім чынам, 2022 год стаў самым “плённым”.

Паведамляецца, што за 2021 год Мінінфарм уключыў у “экстрэмісцкі спіс” 684 сайты на падставе 420 рашэнняў судоў. Паводле заяваў МУС у 2021-22 гадах суды прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі” 778 тэлеграм-каналаў ды іншых інтэрнэт-рэсурсаў.

Больш за 300 тэлеграм-каналаў і чатаў былі прызнаныя “экстрэмісцкімі фармаваннямі”. А дзейнасць больш як 160 тэлеграм-каналаў і чатаў уладам удалося спыніць.

Чытайце яшчэ: 

NYT: Супрацоўнікі ФСБ называюць дзяржаўных прапагандыстаў «калегамі»

Найлепшы бізнес, ініцыятыва, артыст, валанцёр і герой публікацыі. MOST Media запускае ўласную прэмію

Еўрапейская федэрацыя журналістаў працягвае патрабаваць вызвалення Ларысы Шчыраковай

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!