НЕ - ВАЙНЕ!
634

Улады Беларусі ліквідавалі Таварыства беларускай мовы

08.11.2021

ТБМ было адной з самых аўтарытэтных грамадскіх арганізацый у Беларусі, што займаецца папулярызацыяй беларускай мовы і культуры.

Пра ліквідацыю арганізацыі на сваей старонцы ў Facebook паведаміла яе кіраўнік Алена Анісім.

«Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне аб ліквідацыі ГА Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», — паведаміла кіраўніца ТБМ.

Верагодна, што ліквідацыя ТБМ звязаная з блакаваннем і вобшукамі ў газэце «Новы Час», якія адбыліся напрыканцы кастрычніка. Арганізацыя была юрыдычным заснавальнікам выдання.

З 2016 па 2019 год старшыня арганізацыі Алена Анісім была дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, але гэта не дапамагло Таварыству беларускай мовы і выданю «Новы Час» уратавацца ад закрыцця.

Нагадаем, што 28 кастрычніка сайт газеты «Новы Час» перастаў адкрывацца для карыстальнікаў у Беларусі і за яе межамі, разам з тым рэдакцыя выдання не атрымлівала якіх-кольвек папярэджанняў ці іншай інфармацыі пра тое, што сайт novychas.by нешта парушыў альбо нейкая інфармацыя ў ім была недакладнай. 

Зараз сайт выдання даступны праз люстэрка.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!