476

Украінскія памежнікі не пусьцілі ў краіну дырэктара менскага карпункту тэлеканалу НТВ

14.12.2019 Крыніца: Радыё Свабода

13 сьнежня ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» украінскія памежнікі не пусьцілі ў краіну дырэктара менскага карпункту расейскага тэлеканала НТВ Сяргея Савіна, які прыляцеў зь Менску.

На сайце НТВ Савін паведаміў:

«Мы прыляцелі сёньня ў "Барыспаль" раніцай, у палове на дзясятую па маскоўскім часе. Далей — штатная працэдура праходжаньня кантролю. Адразу заявілі, хто мы, што мы, якія мэты, на колькі прыехалі ва Ўкраіну, што зьбіраемся рабіць. Былі заяўлены тэмы: расьсьледаваньне забойства Паўла Шарамета, актывізацыя газавых перамоваў паміж Расеяй і Ўкраінай, абяцаны прэзыдэнтам Зяленскім абмен палонных і магчымае спыненьне агню на лініі судакрананьня.

Аддалі дакумэнты, усё праходзіла ветліва, дыпляматычна. Затым запрасілі да адказнай асобы, вось такое было ўручана рашэньне: адмова ў перасячэньні дзяржаўнай мяжы на ўезьдзе ва Ўкраіну. Прычына афіцыйная: я не змог пацьвердзіць мэту заплянаванага знаходжаньня тут».

Сяргей Савін ў 2014 годзе быў узнагароджаны мэдалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені «за аб’ектыўнае асьвятленьне падзей у Крыме».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!