2003

Украіна: Журналісты пацярпелі падчас сутыкненняў пад парламентам

01.09.2015 Крыніца: EaP Media Freedom Watch

Некалькі журналістаў пацярпелі падчас сутыкненняў пад будынкам Вярхоўнай Радай Украіны, якія здарыліся 31 жніўня.

Пратэсты адбыліся пасля прыняцця парламентам у першым чытанні законапраекта аб зменах ў Канстытуцыю, якія тычацца дэцэнтралізацыі. У тым ліку там ёсць  палажэнні, якія тычацца «асаблівасці мясцовага самакіравання» на акупаваных тэрыторыях Данбаса.

Кульмінацыяй пратэстаў стаў выбух гранаты, кінутай з натоўпу байцоў нацыянальнай гвардыі, якія ахоўвалі парламент. Адзін нацгвардеец загінуў, многія атрымалі раненні. Паведамляецца пра раненне аператара тэлеканала «1 + 1» Дзмітрыя Бальшакова, аператара інфармацыйнага бюро «Правый» Рамана Малка, здымачнай групы «5 канала». Каменем у галаву быў паранены французскі журналіст Антуан Дэланэ, які працаваў для Associated Press.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!