370

Украіна выдасць часовы від на жыхарства фатографу "Тутбая" Вадзіму Заміроўскаму

13.10.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Украіна адмовіла ў часовым відзе на жыхарства фатографу "Тутбая" Вадзіму Заміроўскаму. Аднак пазней рашэнне было зменена на пазітыўнае.

Праблема была ў тэхнічных момантах, якія вырашыліся.

«Мы размаўлялі з кіраўніцай Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны спадарыняй Наталляй Навуменка, якая выдатна разумее праблемы нашых калег, і знайшлі выхад з сітуацыі, якая склалася», – паведаміў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

Вадзім Заміроўскі — адзін з лепшых фотажурналістаў Беларусі. Ва Украіну ён выехаў з сям'ёй, мае малога сына.

Цяпер у Кіеве жывуць каля блізу 80 журналістаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Таксама дзесяткі журналістаў, якія былі вымушаныя выехаць з Беларусі, жывуць у Польшчы, Грузіі, Літве.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!