216

Удзельнікі праекта “Медыядыялог дзеля дэмакратыі і міру” наведалі Грузію і Арменію

09.09.2019 Крыніца: Мікіта Пастухоў

З 29 жніўня па 7 верасня Тбілісі і Ереван прымалі ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі “Медыядыялог дзеля дэмакратыі і міру” пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны. Асноўная мэта праекта — пазнаёміць маладых журналістаў з розных краін (Арменія, Беларусь, Германія, Грузія, Украіна), паказаць ім культуру гэтых краін.

Першы этап сустрэчы праходзіў у Тбілісі на базе Caucasus University. Там маладыя журналісты вучыліся мантаваць відэа, здымаць блогі, дыскутавалі на важныя для рэгіёна Каўказу тэмы. А сонечная Грузія ды шыкоўны горад Тбілісі зачаравалі ўсіх удзельнікаў праекта.

Наступным прыпынкам была сталіца Арменіі — Ереван. Тут для ўдзельнікаў было падрыхтавана шмат цікавых сустрэч з мясцовымі журналістамі, студэнтамі і дэканам Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў Арменіі.  Былі і вандроўкі па старажытных мясцінах Арменіі.

P.S. Беларусь удзельнічае ў гэтым праекце з 2016 года, нашу краіну прадстаўляе ГА "БАЖ". Было б файна, каб у будучым адзін з этапаў гэтага праекта прыняла Беларусь.

P.P.S. Інфармацыю пра адукацыйныя магчымасці, магчымасці азнаямляльных паездак для журналістаў шукайце ў рубрыцы "Конкурсы і навучанне".