368

У Зяленскага з'явілася маладая прэс-сакратарка ФОТЫ

04.06.2019 Крыніца: Nn.by

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Юлію Мендэль сваім прэс-сакратаром. Журналістка працавала на некалькіх украінскіх тэлеканалах, супрацоўнічала з вядомымі амерыканскімі выданнямі.

Юлія Мендэль нарадзілася 3 верасня 1986 года ў Херсонскай вобласці. Вучылася ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі. Ёсць ступень кандыдата філалагічных навук.

Стажыравалася за мяжой у рамках праграмы Салідарнасці імя Леха Валенсы, скончыла Варшаўскую еўраатлантычную акадэмію (WEASA).

Працавала журналісткай на тэлеканалах ICTV, Espreso.TV, 112 Україна і Інтер. Працавала з такімі амерыканскімі выданнямі, як Wall Street Journal, New York Times, а таксама з тэлеканалам CNN.

У 2016 годзе праходзіла трэнінг у Ельскім універсітэце, што, па яе словах, стала пераломным момантам у яе журналісткай кар'еры.

Мендэль таксама супрацоўнічала з шэрагам такіх замежных выданняў і тэлеканалаў, як Politico Europe, VICE News, CNBC, New Eastern Europe, World Affairs Journal, Spiegel Online.

Зараз супрацоўнічае з New York Times. Таксама Мендэль каардынатар па сувязях з медыя прадстаўніцтва Сусветнага банка ва Украіне.

Рэзюме для ўдзелу ў конкурсе на пасаду прэс-сакратара Уладзіміра Зяленскага Юлія Мендэль адправіла на наступны дзень пасля яго абвяшчэння — 1 мая. У конкурсе бралі ўдзел каля чатырох тысяч чалавек.