340

У журналісткі Таццяны Смоткінай быў вобшук

22.07.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Вобшук у журналісткі-фрылансера Таццяны Смоткінай адбыўся ў межах арт. 130 частка 1 Крымінальнага кодэкса ("распальванне варажнечы").

Падчас вобшуку ў Таццяны Смоткінай  забралі тэлефон і сістэмны блок.

"Вобшук праводзіў оперупаўнаважаны Аляксандр Юргель, з ім былі маёр міліцыі крымінальнага вышуку Глыбоцкага РАУС  Мажынскі, курсант інстытута МВД Уладзімір Князеў. Санкцыю на вобшук даў пракурор Глыбоцкага раёна Ігар  Валынец па заяве маёра юстыці Патапахіна. Падстава — артыкул 130 частка 1 КК ("распальванне варажнечы"), быццам нехта 12 красавіка ў тэлеграм-канале "Глыбокае для жыцця" заліў ролік пра нейкую там выбухоўку. Міліцыянты палічылі, што я магу быць датычнай да распаўсюду інфармацыі пра гэта.  Лічу, што большага  абсурду, яны  не  змаглі і прыдумаць", — распавяла журналістка.

Таццяна Смоткіна на свабодзе.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!