258

У журналісткі Дар'і Ламаноўскай тэст на каранавірус не пацвердзіўся

06.03.2020 Крыніца: "Наша Ніва" Сюжэт: COVID-19

У журналісткі «Камсамолкі» Дар'і Ламаноўскай тэст на каранавірус не пацвердзіўся. Пра гэта яна напісала ў сваім фэйсбуку.

«У мяне добрыя навіны: вынік тэсту на каранавірус у мяне адмоўны! 16 сакавіка будзе кантрольны тэст. З бальніцы ўжо выпісалі. Я вельмі ўдзячная медыкам інфекцыйнай бальніцы! І загадчыца аддзялення, і медсёстры — усе вельмі стараліся. І гэта цяпер — у такі напружаны для іх час», — напісала журналістка.

У сярэдзіне лютага Дар'я правяла некалькі дзён на поўначы Італіі, у тым ліку ў Венецыі, дзе пазней з'явіўся ачаг захворвання на каранавірус. Праз некалькі дзён па вяртанні ў Мінск Дар'я адчула праблемы са здароўем: узнялася тэмпература, забалела горла. Яна звярнулася да медыкаў, у выніку яе шпіталізавалі ў інфекцыйную бальніцу.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!