644

У журналіста Уладзіслава Ахроменкі падчас замежнай паездкі здарыўся інфаркт, ён у коме

01.11.2018 Крыніца: ЗП, "Наша Ніва"

Адбылося гэта ў ноч на аўторак у польскім Беластоку. Сюды Уладзіслаў Ахроменка прыязджаў з Чарнігаве, дзе стала жыве. У Беластоку Ахроменка супрацоўнічаў з беларускамоўным радыё «Рацыя».

Адбылося гэта ў гатэлі, дзе жыў пісьменнік. Ён доўгі час не выходзіў на сувязі ні з сям’ёй, ні з калегамі.

Тады пачалі званіць у гатэль, і супрацоўнікі гасцініцы знайшлі непрытомнага мужчыну ў нумары.

Цяпер Уладзіслаў Ахроменка знаходзіцца ў бальніцы, ён у коме.

Уладзіславу Ахроменку 53 гады, ён родам з Гомеля. Як пісьменнік вядомы з канца 1980-х, пісаў дэтэктывы, кінараманы. Працаваў разам з іншым пісьменнікам Максімам Клімковічам.