НЕ - ВАЙНЕ!
2547

У журналіста Чудзянцова забралі тэхніку і ўзялі падпіску аб нявыездзе. Ён не хоча матэрыялаў у СМІ пра гэта

05.04.2016 Крыніца: nn.by

У журналіста Уладзіміра Чудзянцова, які раней працаваў на Tut.by, а пасля стварыў сайт By24org, забралі камп'ютары, смартфон і планшэт. 

Фота з Facebook Уладзіміра Чудзянцова

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Дзмітры Галко.

«Я пад падпіскай аб нявыездзе, ніякай тэхнікі ў мяне не засталося», — пацвердзіў Чудзянцоў радыё «Свабода».

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла «НН», што ў вытворчасці СК не праходзіць крымінальная справа супраць Уладзіміра Чудзянцова.

P.S.: Пазней у твітары ён размясціў «афіцыйную заяву» з нагоды падзеяў:

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!