У Жодзіне праз "матэрыялы, якія дэстабілізуюць абстаноўку" закрыты гарадскі тэлеканал "Сфера". Пералічаныя канкрэтныя прычыны: "рэпартажы і відэа з гвалтоўнымі разгонамі пікетаў замежнага паходжання", "меркаванні замежных палітолагаў", "рэтрансляцыя матэрыялаў з каналаў, забароненых на тэрыторыі Беларусі", заклікі да забастовак. Дакумент пра гэта публікуе тг-канал @motolkohelp.
Встреча с мэром Жодино Дмитрием Заблоцким / vk.com/tvsfera
Жодзінскі тэлеканал "Сфера" прыпыніў вяшчанне ў пятніцу, 14 жніўня. Яго дырэктара, Эльшада Акберава, адхілілі ад пасады. Апошнімі кроплямі для ўладаў сталі трансляцыя ў эфіры "Сферы" звароту былых жодзінскіх міліцыянтаў да сваіх калег, а таксама праграм расійскіх блогераў Іллі Варламава і Максіма Каца.