952

У затрыманых у Гродне журналістаў забралі камеру і тэлефоны. Суд — 18 чэрвеня

10.06.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 22.9 КаАП

Журналіста Змітра Міцкевіча і аператара Сяргея Кавалёва затрымала міліцыя пасля асвятлення пікетаў па зборы подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты. Журналісты вялі стрым з падзеі.

«Закончылі стрым і вярталіся ўжо да машыны. Убачылі, што ідзе за намі група збітых людзей. Як толькі за бліжэйшы вугал завярнулі, яны адразу наскочылі і крыкнулі, што яны — Ленінскі аддзел міліцыі. Чалавек восем было. Завялі ў бус і з’ехалі», — паведаміў Белсату журналіст Павел Мажэйка, які быў сведкам затрымання.

Калегі паспелі сказаць, што іх затрымліваюць супрацоўнікі Ленінскага РАУС Гродна.

Жонцы аднаго з затрыманых паведамілі ў міліцыі, што супраць журналістаў ідзе адміністрацыйны працэс за працу без акрэдытацыі.

21:48. Журналістаў вызвалілі з міліцыі. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за працу без акрэдытацыі.

Таксама, як і ў Бабруйску, у журналістаў забралі на экспертызу камеру і мабільныя тэлефоны. Суд над журналістамі — 18 чэрвеня.

Журналістаў «Белсату» вызвалілі, але забралі тэлефоны і камеру. Калегі едуць у Мінску

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!