1772

У Залессі праходзяць БАЖынкі-2018

04.08.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

БАЖынкі — гэта карпаратыўны фэст журналістаў, які ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" ладзіць ад 2008 года. БАЖынкі — гэта месца нефармальнай сустрэчы для сяброў і калег.

Фэст адбываецца ў Залессі — у мясцінах князёў Агінскіх. Палацава-паркавы комплекс Агінскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XIX стагоддзя ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна, маёнтак, у якім гаспадарыў дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыпламат і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі.

У “БАЖынках” сёлета ўдзельнічаюць каля трыццаці журналістаў з усёй Беларусі. Для іх арганізатары падрыхтавалі спаборніцтва каманд, інтэлектуальную гульню "Мазгабойня" — гэты пункт праграмы выклікаў ці не найбольш эмоцый і азарту, спартыўныя конкурсы, танцы з фальклорным гуртом "Кола" ды іншыя цікавыя забаўкі.

Больш падрабязны матэрыял чытайце ў панядзелак.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!