393

У выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» прыйшлі сілавікі

15.02.2023 Крыніца: БАЖ

Пра гэта паведамляе баранавіцкае выданне intex-press.by. 

15 лютага ў баранавіцкі выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» прыйшлі прадстаўнікі праваахоўных органаў і канфіскавалі тэхніку.

«Гэта стварае складанасці ў працы intex-press.by. Робім усё магчымае, каб трымаць вас у курсе», — паведаміла рэдакцыя ў сваім тэлеграм-канале.

Нагадаем, 9 лютага Мінінфарм Беларусі разблакаваў сайт выдання Intex-press.by, паведаміўшы, што ў яго працы парушэнняў не выяўлена. 

«У сувязі з выяўленнем факта парушэння заканадоўчых актаў, якое стала падставай для прыняцця рашэння аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу, а таксама іншых парушэнняў у межах сваёй кампетэнцыі загадваю: аднавіць доступ да інтэрнэт-рэсурсу з ідэнтыфікатарамі www.intex-press.by і intex-press.by», — гаварылася ў лісце, які паступіў у рэдакцыю 9 лютага за подпісам міністра інфармацыі.

Перад гэтым доступ да сайта выдання быў абмежаваны 29 снежня 2021 года.

Чытайце яшчэ:

Сайт барановичского издания Intex-press разблокировали в Беларуси

“Я уехала, чтобы приносить пользу Беларуси”. Ради чего Александра Богуславская прервала журналистскую карьеру

Меньше образовательного контента, больше пропаганды. В Гомеле утвердили план телерадиопередач, финансируемых за счет местного бюджета

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!