2873

У “Вольным слове” бярэ ўдзел рэкордная колькасць журналісцкіх прац

04.04.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Больш за дзевяноста журналістаў падалі свае творы для ўдзелу ў штогадовым творчым конкурсе ГА “БАЖ” “Вольнае слова”.

Цяпер перад сябрамі журы стаіць задача прачытаць і ацаніць амаль трыста прац у пяці традыцыйных намінацыях.

– Пэўнай нечаканасцю для мяне стала такая вялікая колькасць працаў. На мой погляд, гэта сведчыць пра тое, што беларускія журналісты разумеюць неабходнасць захавання і дэманстрацыі стандартаў журналістыкі. Цешыць і тое, што вялікая колькасць прац на конкурс прыходзіць і з рэгіянальных выданняў, – гаворыць старшыня журы Юрась Карманаў.

Конкурс “Вольнае слова” праводзіцца сёлета ўжо ў дзявяты раз.

Вынікі яго па традыцыі агучаць у Сусветны дзень свабоды прэсы, 3 мая.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!