291

У Вольгі Быкоўскай арыштавалі пральную машыну і тостар ФОТАФАКТ

17.04.2020 Крыніца: "Наша Ніва"

Грамадская актывістка, сябра руху «За свабоду» Вольга Быкоўская паведаміла ў сваім фэйсбуку, што ў яе арыштавалі пральную машыну і тостар.

«Судовы выканаўца арыштавала нашу пральную машыну і тостэр. Беларуская палітыка і наступствы ўдзелу ў акцыях, яны і такія», — напісала яна.

Вольга ўдакладняе, што за снежаньскія акцыі пратэсту яна «вінная» дзяржаве 685 рублёў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!